РУС БЕЛ ENG

Комар Александр Григорьевич

Нарадзіўся ў 1945 г. – в.Крывічы. У сям’і было сямёра дзяцей. У 1952 г. паўшоў у 1-ы “Б” клас Крывіцкай СШ. Вучобу прыходзілася сумяшчаць з работай у калгасе і па хатняй гаспадарцы. У 1962 г. пасля заканчэння школы паступіў вучыцца ў горнае вучылішча г.Залатое Луганскай вобласці. Быў камсоргам групы. Пасля заканчэння вучылішча працаваў на вугальнай шахце да прызыву ў армію.Пасля службы, дэмабілізаваўшыся, працаваў на РУ-1. Працаваў машыністам электравоза, электраслесарам, машыністам горна-выемачных машын, брыгадзірам на горным комплексе “Урал 10-КС”.

Пра такіх як ён напіша наш пэт (таксама выпускнік Крывіцкай школы) Хведар Гурыновіч:

Зноў работа – пыльная работа, Саляная, кажучы, ямчэй.

І струмень пякуча-горкі поту

Па шчаццэ па-здрадніцку цячэ.

(“Калійныя гарызонты”)

Працоўны стаж Аляксандра Рыгоравіча пад зямлёй 24 гады. Ён узнагароджаны нагрудным знакам “Отличник химической промышленности СССР”, знакамі “Шахцёрская слава” трох ступеней. З’яўляецца ветэранам вытворчага аб’яднання “Беларуськалій”, прапрацаваў шахцёрам 40 гадоў. На пенсіі з 2004 г.

Аляксандр Рыгоравіч часта бывае ў роднай вёсцы і заўсёды па запрашэнні прыходзіць на свята ведаў.