РУС БЕЛ ENG

Гуринович Фёдор Фёдорович

Нарадзіўся 15 верасня 1950 г. в.Крывічы. У 1967 закончыў Крывіцкую школу. Служыў у арміі, працаваў будаўніком на Мінскім электратэхнічным заводзе, дзе друкаваўся ў мясцовай газеце. У 1981 г. закончыў БДУ, а з 1986 г. працуе ў газеце “Калійшчык Салігорска”, апошнія 12 год з’яўляецца рэдактарам.

Яго першыя вершы былі надрукаваны ў 1969 г. , у газеце “Балтыйскі луч" (г.Ламаносаў),дзе ён праходіў срочную службу. А ў 1972 годзе вершы Хведара Гурыновіча з’явіліся ў беларускім друку.

Першы вершаваны зборнік “Хлеб і соль” выйшаў у 1980 годзе. Затым былі: “Шматгалосая кветка” (1983г.), “Дачыненне” (1991г.), “Вішня цвіце” (1992 г.), і іншыя.

Аўтар шматлікіх зборнікаў паэзіі і прозы. Для юнага чытача ён напісаў кнігі: “Пасадзім па дрэўцу”, “Птушыная азбука” і інш.

Хведар Гурыновіч лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Янкі Маўра ў 1998 г. У 1991 г. ён прыняты ў Саюз пісьменнікаў Беларусі.

Наш зямляк, Хведар Гурыновіч, заядлы паляўнічы, назва адной з кніг гаворыць сама за сябе – “Пуще неволи”. Новыя вершы і паэмы, як правіла, з’яўляюцца на паляванні, дзе ён праводзіць шмат часу.