На 2023/2024 навучальны год вызначаны наступныя мэта і задачы:
Мэта ўстановы адукацыі:
Развіццё адукацыйнай прасторы, арыентаванай на павышэнне якасці адукацыі навучэнцаў, якая садзейнічае грамадзянскаму, патрыятычнаму, інтэлектуальнаму развіццю сацыяльна паспяховай, ідэйна ўстойлівай, маральна і фізічна здаровай асобы, запатрабаванай у сучасным грамадстве, праз цеснае супрацоўніцтва школы, сям’і, соцыума.
Задачы:
- забяспечыць адпаведнасць вынікаў адукацыйнага працэсу патрабаванням дзяржаўных стандартаў на ўсіх ступенях агульнай сярэдняй адукацыі праз рэалізацыю кампетэнтнаснага падыходу ў выкладанні вучэбных прадметаў, фарміраванне і развіццё функцыянальнай адукаванасці вучняў, развіццё інфармацыйнага асяроддзя, арганізацыю дапрофільнай падрыхтоўкі і профільнага навучання, прымяненне актыўных метадаў і прыёмаў работы з вучнямі рознага ўзроўню матывацыі да навучання;
- павышаць узровень прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў па пытаннях выхавання і развіцця асобы вучняў сродкамі вучэбных прадметаў;
- забяспечыць спецыяльныя ўмовы для арганізацыі адукацыйнага працэсу з вучнямі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ў адпаведнасці з іх пазнавальнымі магчымасцямі і ўзроўнем развіцця;
- працягнуць работу па ўкараненню інфармацыйных тэхналогій у адукацыйны працэс, электроннага рэсурсу «Электронны дзённік»;
- фарміраваць грамадзянскасць і патрыятызм праз засваенне агульначалавечых гуманістычных каштоўнасцей, культурных, духоўных традыцый беларускага народа, ідэалогію беларускай дзяржавы;
- працягнуць работу па прафілактыцы правапарушэнняў і безнагляднасці, сацыяльнага сіроцтва, узнікнення нефармальных маладзёжных груповак, па забеспячэнню міжведамаснага ўзаемадзеяння, удасканалення форм і метадаў суправаджэння непаўналетніх;
- працягваць работу па мадэрнізацыі і абнаўленні матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы адукацыі, аснашчэнні сучаснымі сродкамі навучання і вучэбным абсталяваннем, забеспячэнні бяспекі адукацыйнага працэсу праз прыцягненне пазабюджэтных і спонсарскіх сродкаў.