Мария Жарская
У сям’і Жарскіх – Парфена Малафеевіча і Алены Паўлаўны – было пяцёра дзяцей: Несцер, Марыя, Мікалай, Аляксандр, Уладзімір.
Марыя Парфенаўна Жарская нарадзілася ў 1916 годзе і пасля заканчэння Крывіцкай сямігодкі працавала трамвайным кандуктарам у г.Мінску.Там яна сустрэла свайго каханага – ст. лейтэнанта Васіля Патлатнага, выйшла замуж. Перад вайной сям’я выехала ў г.Роўна. Усамым пачатку вайны муж Марыі загінуў, а яна стала актыўнай удзельніцай Ровенскага падполля. Гэта быў цяжкі час. Вось што напісаў украінскі падпольшчык І.Дубоўскі пра той перыяд дзейнасці нашай зямлячкі: “Мало кому тогда было известно, что делала круглолицая женщина с быстрыми озорными глазами. Это была Мария Жарская. Её кипучей энергии не было конца. Заведующая хозяйством в группе Новака, она обеспечивала деньгами и питанием партизан города, находила и устраивала десятки надёжных конспиративных квартир для партизан из отряда Медведева, собирала ценные сведения”.
Калі гестапа напала след группы Новака, Марыя, схапіўшы на рукі сваю дачушку Ніну, сумела папярэдзіць многіх, а выратаваць сябе не хапіла часу. Амаль два месяцы – цяжкія катаванні. Яна была павешана 6 студзеня 1944 г. у горадзе Роўна. На Тэатральнай плошчы г.Роўна ў 1966 г. устаноўлена мемарыяльная дошка. Аднавяскоўцы ўшаноўваюць памяць пра марыю Жарскую.Вуліца ў в.Крывічы, дзе нарадзілася Марыя Жарская, зараз носіць імя гэтай адважнай жанчыны. Яе імя носіць і піянерская дружана Крывіцкай сярэрняй школы. Марыя Жарская працягвае жыць у памяці аднавяскоўцаў, як і яе браты. Біяграфіі кожнага з іх – прыклад адданасці сваёй Радзіме. Усе пяцёра аддалі сваё жыццё за Радзіму.