РУС БЕЛ ENG

Скалабан Иван Васильевич

Нарадзіўся ў 1910 г. у в. Крывічы. У1926 г. закончыў Крывіцкую школу. Да вайны скончыў Мінскі пед-інстытут, працаваў настаўнікам, дырэктарам школы ў в.Цясова, у в.Мазуршчына Салігорскага раёна – загадчыкам ідэалагічнага аддзела Старобінскага райкома партыі. Дабравольцам пайшоў на фронт, але быў адазваны Цэнтральным штабам партызанскага руху і накіраваны ў тыл ворага.

З 1942 г. у варожым тыле наладжваў сувязь з Мінскім партызанскім злучэннем, з 1943г. камісар 125-й, а ў ліпені 1943 г. –камандзір 130-ай Петрыкаўскай партызанскай брыгады, член бюро Палескага падпольнага абкама КП(б)Б.Іван Васільевіч разгарнуў актыўную дзейнасць на тэрыторыі Капаткевіцкага і Петрыкаўскага раёна.

Загінуў у баі 14.04.1944 г. на рацэ Арэса пры пераправе брыгады. Ордэн Айчыннай вайны быў уручаны у Маскве яго жонцы – М.І.Калініным.